Юлія Шатэрнік на Artexpo New York 2007
Юлія Шатэрнік прымае ўдзел у выставе "Арт Экспа-2007" 1-5 сакавіка. Artexpo New York - найбуйнейшы ў свеце кірмаш выяўленчага і папулярнага мастацтва - дае бязмежныя выставачныя магчымасці для галерэй, выдаўцоў, арт-дылераў і мастакоў, якія прапануюць карціны, скульптуры, фатаграфіі, афорты, працы на паперы, шкле, дэкаратыўнае мастацтва, лічбавае мастацтва і г.д.
Традыцыя Artexpo New York налічвае больш за чвэрць стагоддзя і сёння прыцягвае амаль 40 000 пакупнікоў выяўленчага мастацтва і калекцыянераў Нью-Ёрка ў пошуках новых тэндэнцый у свеце выяўленчага мастацтва.
Юлія прэзентуе калекцыю сваіх апошніх жаночых постацяў. Нумар яе стэнда 227. Запрашаем прыйсці і паглядзець яе творы.



